Ой, ладачкі-ладкі, Надышлі Калядкі

12.01.2023

🌟Ой, ладачкі-ладкі,🌟
Надышлі Калядкі.
Мы дзеля Калядак
Напяклі аладак.
Дралі дробнай таркаю
Дранікі духмяныя.
Хочаш – еш са скваркаю,
Хочаш – са смятанаю.
Вось вам, калі ласка,
З жэрдачкі каўбаска.
Вось кавалак пірага,
🌟Каб не брала вас туга.🌟
12 студзеня 2023 года в #ddu85vitebsk прайшло фальклорна-абрадавае беларускае свята «Каляды». Выхаванцы з задавальненнем спявалi калядныя песнi на беларускай мове, расказвалi вершы, гулялi ý народныя гульнi. Хлопчыкi i дзяучынкi знаёмiлiся з абрадамi, з дзеючымi асобамi свята – Гаспадарамi, Калядоýшчыкамi, Казой, Цыганкай i Мядзведзем. Мерапрыемства прынесла ýсiм удзельнiкам добры настрой i салодкiя пачастункi.