"Восеньскі кірмаш" гр 9

21.11.2022

Сонца яркае ўстае
На кiрмаш народ iдзе
Надышоў вясёлы час,
Завiтаў кiрмаш да нас.
Тут у нас на кiрмашы,
Скамарохi-бульбашы,
Стужачкi ды хустачкi,
Пернiкi ды курачкi
Наш кiрмаш дзiвосны,
А тавараў колькi розных
Ёсць цукеркi ,шакаладкi,
Абаранкi,пiражкi-
Даставайце рубялькi
Сёння ў старэйшай групе №9 прайшло фальклорнае свята "Восеньскі кірмаш".На працягу ўсяго мерапрыемства гучала беларуская музыка і родная мова.Выхаванцы з задавальненнем спявалі беларускія песні, чыталі вершы, танцавалі.Разам з Лявонам і Лявоніхай гулялі ў беларускія народныя гульні. Меладычныя беларускія песні і запальныя танцы нікога не пакінулі абыякавымі. Свята скончылася кірмашом і выдатным настроем! Хочацца быць упэўненымі, што нашы дзеці не стануць людзьмі, якія не памятаюць свайго роду, таму што народныя традыцыі выхоўваюць любоў да сваёй гісторыі і Радзімы.